Кошт

Кошт паслугі па зарадцы пераменным токам за 1 кВт*г - 43 капейкi.
Кошт паслугі па зарадцы пастаянным токам за 1 кВт*г - 56 капеек.

Спосабы аплаты

Аплата адбываецца праз сыстэму bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому. Доступ да аўтарызацыйных старонак ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратакола, які забяспечвае бяспечную перадачу дадзеных у Інтэрнеце (SSL/TLS).
Тут можна азнаёміцца з апісаннем спосабу аплаты банкаўскай картай БЕЛКАРТ. Звяртаем вашу ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на ўказаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Просім вас захоўваць дадзеныя аплат.
Аплаціць зарадку электрамабіля ў дадатак Evika! можна наступнымі спосабамі:
1. Банкаўскай плацежнай картай, звязанай з вашым профілем у дадатку. Грашовыя сродкі будуць спісаны адразу пасля націску актыўнай кнопкі "Аплаціць і зарадзіць".
2. З вашага ўнутранага балансу ў дадатку Evika!.
Для гэтага вам трэба да пачатку зараднай сесіі папоўніць унутраны баланс у дадатку Evika! грашовымі сродкамі ў памеры, дастатковым для аплаты паслугі. Папоўніць унутраны баланс можна з банкаўскай карты, альбо з унутранага кашалька ў сэрвісе «Аплаці».
3. З вашага ўнутранага кашалька ў сэрвісе "Аплаці".
4. Бонуснымі баламі з вашага бонуснага рахунку PowerBank у дадатку Evika! у перыяд дзеяння рэкламнай акцыі. З правіламі правядзення рэкламнай акцыі вы можаце азнаёміцца ​​тут.